У Менску затрымалі адваката Дзмітрыя Пігуля



Па інфармацыі праваабаронцаў, ў Менску быў затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль.

Фота: t.me/viasna96

Дзмітрыя затрымалі ўвечары ў яго дома супрацоўнікі КДБ. Меркавана, яму інкрымінуецца разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага паседжання. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе «Буслы ляцяць», фігурантам якой учора вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітзняволеную Алену Маліноўскую, якая была асуджаная разам з Анатолем Латушкам.