У Менску затрымалі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава



Як паведамляе тг-канал @christianvision, супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выламалі дзверы ў яго кватэры. Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык прыходу мінскага храма Богаяўлення, загадчык Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай праваслаўнай царквы, чалец Епархіяльнага суда Мінскай епархіі. Ён быў на Плошчы Перамен у Менску, ушаноўваў памяць забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, выступаў супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.