У Менску затрымалі студэнцкую актывістку і дастаўшчыка піцы



Рэпрэсіі ў Беларусі. Асацыяцыя БДУ 97 паведаміла пра затрыманне студэнткі факультэта міжнародных адносінаў Аляксандры Кандраценкі. Яна была куратаркай праекта «На крок бліжэй». У рамках яго абітурыенты БДУ маглі размаўляць з цяперашнімі студэнтамі і даведвацца шмат карыснай інфармацыі.

У чаце сталі з’яўляцца правакацыйныя паведамленні, якія ніхто не выдаляў, а сама Аляксандра не выходзіла на сувязь. Таксама ў Менску затрыманы кур’ер піцэрыі Ілля Шчэгалёў. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 28-гадовы хлопец нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, з якіх рабіў рэпосты.

Беларускае Радыё Рацыя