У Менску затрымалі сяброўку Каардынацыйнай рады Аксану Зарэцкую
16 чэрвеня ў Менску затрымалі сяброўку Каардынацыйнай рады, заснавальніцу Школы дзелавой культуры і этыкету Аксану Зарэцкую.
Сёння якраз адбываўся паказ спектакля „Белы трус, Чырвоны трус” з яе ўдзелам, куды яна запрашала гасцей. Затрыманне адбылося падчас прэм’еры пастаноўкі. Па непацверджанай інфармацыі, былі затрыманыя і некаторыя гледачы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: probusiness.io




