У Менску затрыманы высокапастаўлены следчы
У Менску затрыманы высокапастаўлены следчы. Зміцер Даліннік займаўся „справай TUT.BY”.

Паводле інфармацыі @zerkalo_io, затрыманне адбылося яшчэ летась у лістападзе — за буйны хабар. Крыніцы выдання кажуць, сума хабару вар’іруецца ад 20 да 500 тысяч долараў.
Па непацверджаных дадзеных, Даліннік знаходзіцца ў СІЗА КДБ.