У Мінабароны Беларусі не кажуць, што будзе далей з вагнераўцамі

У Мінабароны Беларусі ніхто не ведае, што пасля смерці Яўгена Прыгожына рабіць з вагнераўцамі, якія застаюцца ў краіне. Пра гэта сведчаць размовы, якія журналістка сайта „Зеркало” правяла з прадстаўнікамі ведамства.
Журналістка затэлефанавала пад выглядам жонкі аднаго з наймітаў, які знаходзіцца ў Беларусі і перастаў выходзіць на сувязь.
На нумары тэлефона даверу Мінабароны дзяжурны адказваць адмовіўся. Ён заявіў, што можа адказваць толькі на пытанні, якія датычаць парушэнняў, учыненых беларускімі вайскоўцамі.
У прэс-службе спярша адправілі на тэлефон даверу. Пачуўшы, што на тэлефоне даверу не даюць адказу, супрацоўнік сказаў: „Я вам, шчыра, магу толькі паспачуваць. Мы працуем толькі з прэсай, а не з фізічнымі асобамі”.
Журналістка звярнулася ва ўпраўленне вайсковай адукацыі пад нагодай таго, што вагнераўцы навучалі беларускіх байцоў. Але і там ёй адказваць адмовіліся:
Такія ж адказы ёй далі ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны і ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы.
Беларускае Радыё Рацыя