У Менску пачынаецца суд над палітзняволенай адвакаткай Анастасіяй Лазарэнкай



У Менскім гарадскім судзе пачынаюць разглядаць справу 40-гадовай адвакаткі Анастасіі Лазарэнкі. Працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава. Палітзняволеную судзяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за «зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы», а таксама за кансультацыі пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га.

Адвакатку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года — праз два дні пасля яе 40-годдзя. Сілавікі прыехалі да Анастасіі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках, яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы.

На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

Падтрымаць Анастасію грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна

Вясна