У Наваполацкай калоніі яшчэ больш „закруцілі гайкі”
У Наваполацкай калоніі №1 прыдумалі, як зрабіць калоніі „глухімі і сляпымі”.

Гэта не толькі застрашыць выходзячых на волю вязняў, але яшчэ і абмежаваць колькасць і працягласць званкоў да родных, адмяніць відэасувязь для тых, каго паставілі на прафілактычны ўлік. На прафуліку вельмі шмат палітычных зняволеных, кажа былы палітвязень Андрэй:
– Я здзіўлены, бо прафуліку можна тэлефанаваць адзін раз на два месяца. Усе астатнія асуджаныя тэлефануюць кожны тыдзень. Калі ў мяне было ў свой час 10 хвілін тэлефанаванняў, то ў іх шэсць хвілін раз на два месяцы і не праз месенджар, а праз тэлефон.
Як стала вядома нашаму суразмоўцу, акрамя абмежавання званкоў, для ўсіх вязняў наваполацкай калоніі не абмежаваны па часе працоўны рэжым. Працуюць вязні з 8 да 7 вечара, а калі не выконваюць план, то да 9 вечара.
Беларускае Радыё Рацыя