У наваполацкай папраўчай калоніі №1 афіцыйна прызначаны новы начальнік
Як стала вядома @MAYDAYMog, ім стаў Машадзіеў Руслан Хікметавіч. Раней ён працаваў намеснікам начальніка папраўчай установы.

Як паведамлялася раней, Андрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду.
Пальчык быў вядомы катаваннямі ў наваполацкай калоніі, у якой цяпер утрымліваецца 89 палітвязняў. Па яго загадзе вязняў збівалі, катавалі і ўтрымлівалі ў бесчалавечых умовах. Праваабаронцам вядомы выпадкі, калі ён асабіста прымаў у гэтым удзел. Таксама вядома, што вязні і іх сваякі неаднаразова скардзіліся ў пракуратуру і Следчы камітэт на яго дзеянні.