У офісе “Шахцёра” праходзяць праверкі з удзелам узброеных сілавікоў (абноўлена)



У дачыненні да прадстаўніка футбольнага клуба „Шахцёр” пачата крымінальная справа за спробу арганізацыі дамоўнага матча (ч.1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 — замах на подкуп удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў), паведаміў Следчы камітэт.

„Выяўлены факт аказання супрацьпраўнага ўплыву на вынік матчу чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Зараз працягваецца правядзенне следчых дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне абставінаў здзейсненага злачынства”, — гаворыцца ў рэлізе СК.

* * *

Як паведамляе выданне Tribuna.com, у панядзелак, 30 студзеня, у офіс футбольнага клуба прыехалі прадстаўнікі сілавых структур, у тым ліку маючы пры сабе зброю.

Раней, 22 студзеня, стала вядома пра тое, што ў Менску сілавікі затрымалі былога спартовага дырэктара футбольнага салігорскага “Шахцёра” Уладзіміра Нідэргаўса.