У офісе «Вясны» ў Берасці стаяла схаваная відэакамера і вяла аператыўную здымку
У офісе «Вясны» ў Берасці стаяла схаваная відэакамера і вяла аператыўную здымку. Пра гэта стала вядома на працэсе над «вясноўцамі» падчас допыту сведак, піша «Вясна».

На фігурантаў справы моцна ціснулі ў СІЗА, доказы віны збіралі з парушэннямі. Валянцін Стэфановіч запатрабаваў абвясціць два дакументы з матэрыялаў справы, якія сведчаць пра гэта.
«Усе ведаюць, чым у нас у краіне займаецца ГУБАЗіК», – дадаў ён. Праваабаронцаў падчас суду не кормяць, заявіў Стэфановіч. Абвінавачаных працягваюць трымаць у кайданках падчас паседжання.
Беларускае Радыё Рацыя