У Паліны Шарэнды-Панасюк моцна пагоршылася здароўе



Да палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк два тыдні таму дапусцілі адваката. Але адвакат даў падпіску аб неразгалошванні. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.

Адзінае вядома, што моцна  пагоршыўся стан яе здароўя, кажа яе муж Андрэй Шарэнда:

-Паліна зараз знаходзіцца ў поўнай блакадзе. Яна дагэтуль знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу. Тэрмін яе знаходжання там прадоўжаны. Бо падчас знаходжання ў ПКТ яна яшчэ патрапляла ў карцар, гэта значыць, што тэрмін яе знаходжання там прадоўжаны фактычна да 8 месяцаў. Зразумела, што да канца вясны яна будзе знаходзіцца там. Даходзіць інфармацыя, што ў Паліны моцна пагоршыўся стан здароўя. Паліна да гэтага скардзілася на зрок, абвастрыліся і хранічныя хваробы.

Паводле Андрэя Шарэнды, моцна па маме сумуюць дзеці. Яны не перастаюць лічыць, калі мама выйдзе на свабоду.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя