У палку Каліноўскага фармуюць трэці батальён
У палку Каліноўскага заявілі, што фармуюць трэці батальён — «Літвін». Пра гэта паведаміла сёння афіцыйная прадстаўніца вайсковага фармавання Крысціна «Чабор».

-У складзе палка Каліноўскага дзейнічаюць два баявыя батальёны — „Тэрор“ і „Волат“, фармуецца трэці батальён — „Літвін“. Стварэнне новага батальёна абумоўлена імклівым ростам нашага палка і з’яўленнем новых баявых задач.
Адплата для беларусаў, якія ваююць ва Украіне, «будзе непазбежнай», заявіў журналістам сёння міністар замежных спраў Уладзімір Макей. Яго відэакамэнтар апублікавала ў сваім Тэлеграм-канале агенцтва БелТА:
-Удзел у падобных ваенных канфліктах у якасці наёмнікаў у нас крымінальна караецца.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага стварылі беларусы ў пачатку сакавіка 2022 году. 26 сакавіка ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/belwarriors