У панядзелак па Беларусі будзе да +33 градусаў
Белгідрамет паведамляе пра жоўты щзровень небяспекі. Днём у нядзелю на большай частцы краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +32°С.

У панядзелак 27 чэрвеня яшчэ вышэй — +30 +33°С.
— Паводле папярэдніх прагнозаў, у сераду ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе ёсць верагоднасць таго, што значэння максімальнай тэмпературы паветра дасягнуты адзнакі +35 +36. Пры гэтым у аўторак-чацвер (28-30 чэрвеня) у асобных раёнах рэспублікі не выключаныя лакальныя кароткачасовыя навальнічныя дажджы, — паведамляюць сіноптыкі.
Белгідрамет рэкамендуе ў такое надвор’е на дзень закрываць і завешваць вокны і па магчымасці заставацца дома.
Варта піць пабольш вады, пазбягаць ўжывання алкаголю, напояў, якія змяшчаюць кафеін і вялікую колькасць цукру.