У Печах загінуў вайсковец — інструктар па кіраванні
У Печах загінуў вайсковец, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

„Падчас правядзення планавых заняткаў у 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі тэхнікі вайсковец, інструктар па кіраванні, атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём”, — гаворыцца ў паведамленні вайсковага ведамства.
Камісія Мінабароны разам з праваахоўнымі органамі праводзіць праверку, каб высветліць прычыны і ўмовы здарэння. Мінабароны выказвае спачуванні родным і блізкім. Імя загінулага не называецца.