У Пінску чакаецца яшчэ адзін палітычны прысуд



У Пінску чакаецца яшчэ адзіны палітычны прысуд. Неўзабаве павінен пачацца працэс над пінчуком, які па версіі следства пакінуў у сацыяльных сетках абразлівы каментар на імя міліцыянта. Мужчыну затрымалі яшчэ ў жніўні, калі ў Пінску адбылася хваля арыштаў і вобшукаў.

Па словах грамадскай дзяячкі з Пінску Веранікі Івановай, ператрусы і выяўленні нядобранадзейных рэжыму пінчукоў працягваюцца:

Пасля актыўнай жнівеньскай успышкі стала спакайней, але тым не менш ідзе пошук, ідуць прэвентыўныя затрыманні, вымаюць тэлефоны, шукаюць нязгодных, шукаюць тых, хто працягвае пісаць. Не ў актыўнай фазе, але яно працягваюцца. Трэба разумець, што на сённяшні дзень мы ажыццяўляем пераход ад аўтарытарнай да таталітарнай формы кіравання.

Як вядома праваабаронцам, хутка ў Пінску павінен пачацца палітычны працэс над яшчэ адным жыхаром, якога вінавацяць у распальванні нацыянальнай, рэлігійнай і сацыяльнай варажнечы.

Беларускае радыё Рацыя