У Пінску пахавалі палітвязня Мікалая Клімовіча
Спачатку ягонае цела прывезлі да яго дома, куды сярод іншых развітацца прыйшлі сваякі пінскіх палітвязняў, распавяла @pozirkonline крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

Пахаванне, як і было запланавана, адбылося на пінскіх могілках „Таргошыцы”.
„Там было каля 20 чалавек, гэта сваякі і сябры Мікалая”, — адзначыла крыніца.
Пра смерць Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 траўня. 28 лютага суд прыгаварыў яго да 1 года пазбаўлення волі за знак „смешна” пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку.
Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы і перад прысудам сказаў @pozirkonline: „Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца”.
Крыніца: @pozirkonline