У Полацкім раёне ліквідавалі Мясцовы фонд развіцця малых тэрыторый



У Полацкім раёне ліквідавалі Мясцовы фонд развіцця малых тэрыторый.

Мясцовы фонд развіцця малых тэрыторый дзейнічаў у межах Віцебскай вобласці і размяшчаўся ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна.

У свой час, Баравуху любіла наведваць цяперашні кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Менавіта яна на пасадзе старшыні Наваполацкага гарвыканкама ўдыхнула новае жыццё ў былое савецкае ваеннае мястэчка. Акрамя развіцця мясцовага самакіравання, Фонд займаўся дапамогай мясцовым прадпрымальнікам, навучаннем беспрацоўных і жанчын вядзенню бізнесу ў малых гарадах і сельскай мясцовасці. Пачынаючы з 2021 года, у рамках „зачысткі” беларускага грамадства ад некамерцыйных арганізацый, ліквідуюцца праваабарончыя, культурна-асветніцкія, экалагічныя, спартовыя арганізацыі, таварыствы абароны жывёлаў, развіцця мясцовага самакіравання, малога бізнесу.

Цяперашнія ўлады называюць гэту кампанію „змаганнем са здраднікамі”, а ліквідаваныя арганізацыі вінавацяць у „фінансаванні мяцяжу”.