У Полацку вынеслі прысуды затрыманым учора супрацоўнікам ПДУ



Сёння, 24 траўня, над некаторымі жыхарамі Полацку і Наваполацку адбыліся суды, іх справы разглядала суддзя Зінаіда Балабалова.

Так, разгледзелі адміністрацыйную справу супраць Сяргея Рыкуна. Суддзя прызнала яго вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арыштавала на 13 сутак. Яна ж прызначыла штраф Паліне Путро памерам 740 рублёў (20 базавых велічыняў), а справаводку дэканата Кацярыну Швалюгу аштрафавала на 1 110 рублёў (30 базавых велічыняў). Ксенію Зуеву аштрафавалі на 2 220 рублёў (60 базавых велічыняў) за „пікет”.

Алега Крайко асудзілі адразу паводле двух артыкулаў — 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя арыштавала яго на 26 сутак.

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навукі і дацэнтку кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіну Шараглазаву суддзя Балаболава адправіла за краты на 10 сутак.

Вясна