У Полацку затрымалі салістку гурта «Варган» Ксенію Глот. 15 сутак
Салістку гурта «Варган» Ксенію Глот затрымалі ў Полацку. Ёй прысудзілі 15 сутак, пра гэта ў Фэйсбуку напісаў яе муж.

Муж Ксеніі Глот паведамліў у сацсетках:
«Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні па невядомай справе „пра распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў”, але яе адтуль не выпусцілі».
Вядома, што на дзяўчыну складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 19.11 КаАП.