У Полацку затрымалі ўніяцкага святара Аляксандра Шаўцова
Праваабаронцам стала вядома, што сёння, 25 траўня, у Полацку затрыманы ўніяцкі святар Аляксандр Шаўцоў. У яго канфіскаваная тэхніка.

Таксама ў Наваполацку затрыманая 77-гадовая Галіна Іванаўна Захаркіна. Жанчына — кандыдатка архітэктуры і былая загадчыца кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На навоплоцкім „Нафтане” затрымалі чатырох чалавек. Стала вядома, што на прадпрыемстве затрымалі Віктара Кавалеўскага, Вадзіма Уласава, Валерыя Леснікова і Юрыя Гайчанку.
Вясна