У Полацку затрыманы Генадзь Бярдзенеў, які прыехаў з Польшчы



10 лістапада ў Полацку быў затрыманы Генадзь Бярдзенеў, які прыехаў з Польшчы. Бліжэйшымі днямі ён збіраўся вярнуцца назад, піша @profbelonline.

Сёння, 11 лістапада, над Бярдзеневым пройдзе суд. Па якім адміністрацыйным артыкуле будуць яго судзіць, пакуль невядома.

Каля пяці гадоў таму Генадзь Бярдзенеў быў адным з ініцыятараў стварэння пярвічнай арганізацыі незалежных прафсаюзаў сярод ІП на Полацкім рынку. У Польшчы ён працаваў.

Беларускае Радыё Рацыя