У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі
У Расеі затрымалі 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Аляксандра Лукашэнкі, піша megapolisonline.ru.
Ён працаваў сантэхнікам у адной з кампаній у Санкт-Пецярбургу, якая займаецца газіфікацыяй. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў РФ у федэральным вышуку. Выданне піша, што затрыманне адбылося на Лігаўскім праспекце. Беларус камусьці падаўся падазроным, была выклікана паліцыя.
Вядома, што грамадзянін Беларусі быў пад следствам на радзіме і знік у студзені 2022 года. Цяпер ён арыштаваны. Гэта не першы выпадак, калі ў Расеі затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі, альбо фігурантаў палітычных спраў. Нямала іх ужо выдалі праваахоўнікам Беларусі. Сярод іх – спартсмен Аляксей Кудзін, асуджаны ў РБ на 2,5 года калоніі.
Фота: Reuters
