У школах у Менску ўводзяць элементы ўніформы для настаўнікаў



Пра гэта заявіў старшыня камітэта па пытаннях адукацыі сталічнага выканкама Андрэй Стрыгельскі.

Чыноўнік адзначыў, што ў дачыненні да педагогаў даўно замацаваная норма адносна афіцыйна-дзелавога стылю. “Але некаторыя школы прыйшлі да таго, што паціхеньку ўводзіцца адзіны стыль адзення для педагогаў. Гэта дзелавыя касцюмы вызначанага колеру або адметны элемент”, – сказаў ён.

Што датычыць вучняў, то паэтапнае ўвядзенне школьнай формы працягнецца ў менскіх школах у новым навучальным годзе. Паводле чыноўніка, школы і гімназіі павінны летам правесці шырокую інфармацыйную кампанію для абмеркавання магчымых элементаў школьнай формы, якія будуць уводзіцца з верасня.