У школьную форму прапануюць дадаць элементы дзяржаўнай сімволікі ў якасці сімвала «яднання».



Такую думку агучыла першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка ў праграме «Гаворыць і паказвае Мінск» партала «Мінск-Навіны». Чыноўніца таксама сцвярджае, што большасць бацькоў выступае за школьную форму.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле яе слоў, да новага навучальнага года пасля нарады ў кіраўніцтва горада прынята рашэнне запусціць для Менска такі пілотны праект.

Ужо з ранніх гадоў павінны ўсведамляць прыналежнасць да гэтай дзяржавы, і элементы дзяржаўнай сімволікі, напэўна, павінны быць. А элементы ўстаноў адукацыі гэта як сімвал малой радзімы», – заявіла яна.