У Швайцарыі нападнік з бензапілой атакаваў людзей (абноўлена)
Напад на жыхароў швайцарскага гораду Шафгаўзэн з бензапілой здзейсніў мужчына без пэўнага месца жыхарства па імені Франц Врусіс, паведамляе ў Facebook гарадская паліцыя.
Матыў злачынства пакуль не высветлены.
Паводле звестак праваахоўнікаў 51-гадовы мужчына вядзе асацыяльны вобраз жыцця, апрануты неахайна, начуе ў лесе. Час ад часу яго паводзіны і раней былі агрэсіўнымі.
Паліцыя рэкамендуе пазбягаць сустрэчы з Врусісам. Акрамя бензапілы ў яго можа быць і іншая зброя, гаворыцца ў паведамленні.
Розшук падазраванага ў ваколіцах Шафгаўзэна вядуць больш 100 чалавек.
***
У швайцарскім горадзе Шафгаузэн злачынца на вуліцы напаў з бензапілой на мінакоў. Паводле папярэдніх звестак пацярпелі пяць чалавек, яны параненыя. Падрабязнасцяў здарэння пакуль няшмат.
Паліцыя ачапіла цэнтральную частку гораду, дзе меркавана хаваецца злачынца. У пошукавай аперацыі задзейнічаны верталёт.
Reuters паведаміла, што двое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Беларускае Радыё Рацыя