У скрыні пад помнікам Касцюшку ў Амерыцы выявілі каштоўныя знаходкі



Капсула часу, закладзеная пад помнікам Касцюшку ў Вайсковай акадэміі ЗША, усё ж утрымлівала ў сабе цікавыя знаходкі.

Фота: ВВС

У траўні сёлета падчас рамонту пастаменту пад помнікам Тадэвушу Касцюшку на тэрыторыі амерыканскай акадэміі Ўэст-Пойнт знайшлі свінцовую скрынку, датаваную прыблізна 1820-мі гадамі. 28 жніўня капсулу пастанавілі адкрыць падчас урачыстай цырымоніі, для гэтага ў зале сабраліся курсанты акадэміі, а трансляцыя вялася ў наўпрост на YouTube. Але, на здзіўленне прысутных, у капсуле нічога не знайшлі.

Аднак далейшае вывучэнне паказала, што ўнутры яе ўсё ж былі артэфакты, як паведамлялася, убудаваныя ў «матрыцу скрынкі». Сярод знаходак былі пяць манет і медаль – узнагарода ў гонар завяршэння будаўніцтва каналу Іры. Вывучэнне знаходкі працягваецца.

“Белсат”