У Слоніме затрымалі Алеся Масюка



У Слоніме затрыманы актывіст Алесь Масюк. Яго абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, паведамляе „Вясна”.

Да суда Алеся змясцілі ў ІЧУ Слоніма.

Да гэтага ў снежні ў Слоніме затрымлівалі Віктара Марчыка, а пазней – Сяргея Чыгрына. Марчыку прысудзілі тады 5 сутак адміністрацыйнага арышту, Чыгрыну – спачатку 7 сутак, а потым яшчэ 15. Зараз адміністрацыйны арышт у Слоніме адбывае яшчэ Павел Севасцьян – яго асудзілі на 10 сутак.