У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 2755 чалавек
28 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У яго дабаўлены 20 чалавек. У спіс патрапіў Валерый Цапкала. Акрамя таго, яго папоўнілі рэйкавыя партызаны Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч, юрыст Яўген Папакуль, адміністратар суполкі «ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!» Уладзімір Буцькавец.
У пераліку ўжо 2755 чалавек.