У „Спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 32 прозвішчы



У „Спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 32 прозвішчы.

МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт „Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Цяпер у спісе 3178 чалавек.

Сярод іншых, у спіс дадалі генеральную дырэктарку TUT.BY Людмілу Чэкіну і галоўную рэдактарку TUT.BY Марыну Золатаву.