У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 34 прозвішчы



У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 34 прозвішчы — цяпер у ім 2596 чалавек

МУС чарговы раз абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі былога журналіста Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнага карэспандэнта казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрыя Лукшу  і яго жонку Паліну Палавінку, аспірантку і інжынерку-праграмістку з БДУІР Вікторыю Ждановіч, жыхара Берасця Юрыя Касцюка), беларускага самелье Аляксандра Кульбачку.

Беларускае Радыё Рацыя