У судзе над Кацярынай Андрэевай абвешчаны перапынак на тыдзень
Пасяджэнні працягнуцца 13 ліпеня. З чым звязаная гэтая паўза – невядома, паведаміў у сацсетках яе муж Ігар Ільяш.

Новы суд над Кацярынай Андрэевай пачаўся 4 ліпеня. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкулу ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.
Што канкрэтна інкрымінуецца журналістцы і на аснове якіх падзей узнікла абвінавачванне – невядома. Кацярына Андрэева была затрыманая разам з калегай Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і асуджана да двух гадоў калоніі. На волю Кацярына павінна была выйсці ў верасні гэтага года, аднак стала вядома пра новы суд.