У “тэрарыстычны спіс” дадалі яшчэ трох беларусаў
У “тэрарыстычны спіс” дадалі яшчэ трох беларусаў — цяпер у ім 1014 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” — там з’явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек.
Сярод іх Валянцін Дуброўшчык і Алег Завадскі, а таксама палітзняволены Сяргей Грыбовіч, асуджаны за намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў.
Цяпер у “тэрарыстычным спісе” 1014 чалавек, з іх 267 — беларусы.