У «тэрарыстычны спіс» дадалі журналіста Генадзя Мажэйку
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек.

Сярод іх былая бухгалтарка Ганна Карняенка, Павел Салагуб, супрацоўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Навумчык, менчанін Максім Селязнёў, журналіст «Камсамольскай Праўды» Генадзь Мажэйка.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1073 чалавекі, з іх 322 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1080 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
вясна