У траўні ў Беларусі «за палітыку» затрымалі амаль 400 чалавек
Праваабаронцы «Вясны» падвялі вынікі сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні 2023 году: шырокамаштабныя рэпрэсіі па палітычных матывах і задушэнне свабодаў беларусаў працягваюцца.
-

Фота: viasna96
Галоўныя высновы ў лічбах і фактах:
Працягваюцца адвольныя затрыманні грамадзян за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў: у траўні «Вясне» стала вядома пра 395 выпадкаў затрымання, у тым ліку 243 выпадкі палітычна матываванага адміністрацыйнага пераследу.
Суддзі прызначылі затрыманым найменш 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў, астатнія вынікі судоў невядомыя. Затрыманых судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», «парушэньне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў», «парушэнне грамадскага парадку» і «непадпарадкаванне”.
Больш за ўсё вядомых затрыманняў адбылося ў Берасцейскай (53), Віцебскай (82), Гомельскай (59) абласцях і ў Менску (99). Больш за траціну затрыманых — жанчыны.