У Варшаве прыхільнікаў Ціханоўскай турбавалі розныя пытанні
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве 5 чэрвеня змаглі задаць некалькі хвалюючых іх пытанняў-прапаноў лідару дэмакратычных сіл Святлане Ціханоўскай пад час яе кароткай сустрэчы з галадоўнікамі. Іх турбуе самы розны спектр праблем. Кажа сябра забастовачнага камітэта з Салігорска Дзмітрый Кудзелевіч:
– Я стварыў фонд, асноўны кірунак якога – падтрымка дэмакратычнай супольнасці Беларусі, мы маглі б працаваць разам.
Іншыя пытанні былі таксама не менш цікавымі:
– У мяне адно пытанне да Святланы – чым я магу вам дапамагчы?
– Як дапамагчы, каб паскорыць нашу перамогу і ці маем мы шанц на перамогу, пакуль ёсць Пуцін?
Прапаноў аб дапамозе і падзякаў Святлане Ціханоўскай за яе актыўную дзейнасць за мяжой прагучала шмат ад многіх прыйшоўшых на сустрэчу.



Ганна Васілевіч, Варшава, Беларускае Радыё Рацыя