У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяраў савецкіх злачынстваў



Здымак: PAP/Wojtek Jargiło

У Варшаве падчас «Варты памяці» на Вайсковых Павонзках побач з Катынскім Крыжам ушанавалі памяць ахвяраў савецкіх злачынстваў. «Варты памяці» адбыліся ў 25 гарадах Польшчы. напярэдадні 84-й гадавіны ўварвання Савецкага саюзу ў Польшчу.

Сёння спаўняецца 84-тая гадавіну нападу Савецкага Саюзу на Польшчу. 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія ўвайшла ва ўсходнія раёны Другой Рэчы паспалітай.

Апоўдні ў Варшаве ля Помніка загіблым і забітым на Усходзе пачнуцца цэнтральныя дзяржаўныя імпрэзы.

Урачыстасці адбудуцца з удзелам сібіракоў, пры ганаровай дапамозе Войска Польскага. Будзе зачытаны зварот памяці, а таксама ліст прэзідэнта Анджэя Дуды.

Беларускае Радыё Рацыя