У Ваўкавыскім раёне з’явіліся атрады народнага апалчэння



Атрады народнага апалчэння сфармаваныя ў двух сельскіх выканаўчых камітэтах.

Па інфармацыі Мінабароны, яны „выконваюць задачы па забеспячэнні грамадскага парадку ў ходзе комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл, а таксама забяспечваюць бяспеку руху вайсковых калон”.

Колькі гэтых людзей і ці ёсць у іх нейкая пастаянная задача, Мінабароны не кажа.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Максім Гарлуковіч, «Ваяр»