У Верхнядзвінску затрыманая грамадская актывістка Валянціна Болбат



У Верхнядзвінску 22 лістапада пасля ператрусу затрымалі грамадскую актывістку Валянціну Болбат. Сілавікі вынялі тэхніку і звезлі ў невядомым накірунку. Падставы для затрымання не паведамілі.

Меркавана, затрыманне адбылося ў межах рэйда на былых актывістаў Руху „За Свабоду”. Праваабаронцам вядомы ўжо пяць фактаў пераследу.