У вернікаў Праваслаўнай Царквы – Вялікая Пятніца
У вернікаў Праваслаўнай Царквы – Вялікая Пятніца. Традыцыйна ў гэты дзень у храмах не адпраўляецца літургія. Гэта дзень малітоўных успамінаў пра пакуты і смерць Ісуса Хрыста на крыжы.

Для вернікаў гэты дзень з’яўляецца днём самага строгага посту ва ўсім літургічным календары. У цэрквах адбываецца ўрачыстае ўнясенне Плашчаніцы, сімвалічнай труны Ісуса Хрыста. Труна Гасподняя будзе выстаўлена ў цэрквах да Вялікай суботы, калі адбудзецца ўрачыстая працэсія з Плашчаніцай вакол храма. І з гэтым звязаны адзін з абрадаў нашых продкаў – кажа этнограф Артур Гавэл:
– Згодна з праваслаўнай традыцыяй, у Вялікую Пятніцу адбываюцца працэсіі вакол царквы, у каторую сімвалічна ўносяць Плашчаніцу. Таксама ёсць такая традыцыя – пад Плашчаніцай праходзяць асобы, дзякуючы чаму атрымліваюць бласлаўленне.
Вялікая пятніца – дзень посту і жалобы. Некалі ў некаторых дамах на знак вялікай жалобы нават спынялі гадзіннікі, завешвалі люстэркі, а дзецям было забаронена гуляць і шумець. Такім чынам, дзень праходзіў у спакоі і засяроджанасці.
У Вялікую суботу завершыцца Вялікі тыдзень. Праваслаўныя вернікі сёлеата адзначаць Вялікдзень 16 красавіка.