У Вільні невядомыя разбурылі мемарыял, прысвечаны загінулым беларусам



Мемарыял «Варта святла» зладзілі ў Вільні каля амбасады Беларусі. Кожны дзень беларусы запальваюць знічкі ў памяць ахваряў рэжыму Лукашэнкі і вайны ва Украіне.

Гэта ўжо не першы такі акт вандалізму. Мінулы раз «Варту святла» спрабаваў разбурыць мясцовы блогер, які выступае ў абарону Лукашэнкі, нагадвае „Белсат”.

Неабыякавыя беларусы зноў аднавілі мемарыял памяці.