У Віцебскай вобласці ўзмацнілі кіраўнічую „вертыкаль” у сферы культуры
Рашэннямі раённых выканаўчых камітэтаў утвораны дадатковыя кіраўнічыя адзінкі – „Сектар культуры”.

Гэтая кіраўнічая структура выведзена з Аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, набыла сваё самастойнае бюджэтнае фінансаванне і сферу дзейнасці. Звычайна ў штаце раённага сектара культуры працуюць два чалавекі-загадчык сектара і галоўны спецыяліст.
Цяпер у новы сектар мясцовыя выканаўчыя ўлады інтэнсіўна шукаюць кадры. А патрабаванне да кандыдатаў даволі жорсткія: вышэйшая спецыяльная адукацыя і стаж работы на пасадзе загадчыка аддзела (сектара) або галоўнага бібліятэкара (бібліёграфа) не менш як 5 гадоў.
Першапачатковая налічаная заработная плата гэтым работнікам выканкама ў невялікіх раённых цэнтрах вобласці вагаецца ў межах 1000—1050 рублёў.