У Віцебскім універсітэце правядуць гульню „Вораг народа”



У Віцебскім дзяржаўным універсітэце 4 лістапада хочуць правесці патрыятычныя караоке і ролевую гульню „Вораг народа” паводле „Мафіі”. Праграма мерапрыемстваў размешчана на сайце навучальнай установы. Іх прымяркуюць да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У гэты ж дзень у актавай зале галоўнага корпуса адбудзецца кінапрагляд казкі пра Мальчыша-Кібальчыша з абмеркаваннем. Яго правядуць сумесна з ПскоўДУ праз анлайн-падлучэнне.

На працягу дня ў холе 1-га паверха галоўнага корпуса будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, мультыпарк з музычным суправаджэннем. Адзначаецца, што ўдзельнічаць могуць усе ахвочыя.