У Віцебску да людзей, якіх раней затрымлівалі „за палітыку”, ходзіць міліцыя



У Віцебску да людзей, якіх раней затрымлівалі „за палітыку”, ходзіць міліцыя. Такія візіты сілавікі абяцаюць рабіць кожны месяц. Пра гэта распавёў міліцыянт, які прыходзіў да Тамары Ільіной.

Тамару Ільіну ў студзені 2021 года затрымлівалі нібыта за пікетаванне ў лесе, пішуць праваабаронцы. Там яна была з іншымі пенсіянеркамі. Жанчыны выйшлі на занятак па скандынаўскай хадзе.  Пенсіянерка кажа, супрацоўнік міліцыі адзначыў, што тэрмін даўніны па той справе выйшаў, але яна застаецца ў іх на ўліку.

Прыходзілі і да іншых жыхароў горада. Некаторых сілавікі запрашалі на прафілактычныя гутаркі.