У вёсках Гомельскай вобласці ля мяжы з Украінай забаранілі размяшчаць аграсядзібы
У некаторых вёсках Гомельскай вобласці ля мяжы з Украінай забаранілі размяшчэнне аграэкасядзіб. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, паведамляе «Медыязона».
Гаворка пра вёскі Гарадок, Бывалькі, Дзяражычы, Цесны, Сінск, Глушэц, Старая Лутава, Новая Лутава, Абакумы, Карпаўка, Хомінка, Шчытцы, Крупейкі, аграгарадок Сяўкі і пасёлак Свірэжа.
Рашэнне ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 года.
У красавіку ўлады запланавалі пабудаваць дзве памежныя заставы ў Нароўлі і пасёлку Баравое Лельчыцкага раёна.
