У Зэльве судзяць мясцовага прадпрымальніка за паклёп і абразу Лукашэнкі
У будынку суда Зэльвенскага раёна пачынаецца крымінальны працэс у дачыненні да прадпрымальніка Віктара Ламекі. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу прызначаная разглядаць старшыня раённага суда Наталія Сцяпанава.
Прадпрымальнік з Зэльвы быў жорстка затрыманы 29 сакавіка і збіты пры затрыманні. Пакуль мужчына быў у СІЗА, у яго памерла маці.
Віктар Ламека вядомы тым, што раней судзіўся з падатковай і бараніў прадпрымальнікаў з Гарадзеншчыны ў судах рознай інстанцыі.
Крыніца: t.me/viasna96