У Жодзіне пачынаецца новы судовы працэс над Сяргеем Ціханоўскім



У Жодзіне сёння пачынаецца новы судовы працэс над Сяргеем Ціханоўскім.

Яго вінавацяць па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Працэс будзе весці суддзя Іван Грынкевіч.

Да гэтага палітычны вязень, блогер, Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі па шэрагу крымінальных артыкулаў. Яго затрымалі 29 траўня 2020 года ў Гародні падчас чарговага пікету па зборы подпісаў. Затрыманне Ціханоўскага стала вынікам арганізаванай сілавікамі правакацыі.