Удаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай змяняюць меры прымусовага лячення
У Менскім гарадскім судзе сёння разглядаецца справа „пра змяненне прымусовых мер бяспекі і лячэння”. Яе ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Алена Шылько. Месяц таму ўжо быў такі суд, але на ім суддзёй выступала Валянціна Зянькевіч. Падрабязнасці і абставіны справы праваабаронцам невядомыя.

Паводле арт. 103 КК асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода псіхіятрычна медычна-кансультацыйную камісіі, на падставе высновы якой суд прымае рашэнне.
Нагадаем, палітзняволенай удаве загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і ч. 2 арт. 139 КК. Судзілі Марыю як „асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне”, таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці.
Крыніца: t.me/viasna96