Удзельнік паўстання 1794 года



31 жніўня спаўняецца 225 гадоў з дня нараджэння паэта і ўдзельніка паўстання 1794 года Раймонда Корсака (1768-1817).

Родам Раймонд Корсак быў з вёскі Жукоўшчына, што на Дзятлаўшчыне. Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску.

Пасля войска працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі, а з 1790-х гадоў жыў у Гародні. Калі пачалося паўстанне 1794 года, прымаў  самы актыўны ўдзел. За гэта, пасля паўстання, Раймонда Корсака арыштавалі  расейскія ўлады і пасадзілі ў турму, спачатку ў Гародні, а потым у Вільні.

У 1797 годзе паэт і паўстанец ужо жыве на Падоле, там ён быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і зняволены ў Камянцы Падольскім.

З 1790-х гадоў паэт друкаваў у польскіх выданнях Вільні і Варшавы свае творы, а таксама пераклады.

Беларускае Радыё Рацыя