Украінскае войска знішчыла яшчэ два расейскія вайсковыя склады
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на Узброеныя сілы Украіны. Адзначаецца, што на працягу сутак былі знішчаныя два расейскія склады з узбраеннем. Гаворка ідзе пра расейскія вайсковыя склады, размешчаныя ў Херсонскай вобласці. Паслухаем урывак з афіцыйнага паведамлення:
– Ракетна-артылерыйскімі падраздзяленнямі ў рамках рэалізацыі агнявых заданняў пацвярджаем страты ворага ў колькасці 35 рашыстаў, таксама знішчана гаўбіца, самаходная артылерыйская гармата „Нона”, 9 адзінак браніраванай і аўтамабільнай тэхнікі, два склады баепрыпасаў і адзін баявы пункт. Астатнія страты ворага даразведваюцца.
Агулам сітуацыю на поўдні краіны ў паўднёвым камандаванні Узброеных сіл Украіны называюць “цяжкай, але кантраляванай”. Сёння ідзе 186 дзень вайны.
Беларускае Радыё Рацыя